адбегчыся, -бягуся, -бяжышся, -бяжыцца; -бяжымся, -бежыцеся, -бягуцца; пр. адбегся, -лася; заг. адбяжыся; зак. Тое, што і адбегчы. Ліпачка таксама была ў той кашы [разгон сялян-дэманстрантаў]. Яна адбеглася да плота і пазірала. Сабаленка. Міхалка ахрып і шчабятаў ціха, к таму ж ён адбегся далёка ад стала, і старшыня не чуў яго шчэбету. Чорны.