адбрыквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм.
1. Брыкацца, адбіваючыся ад каго-, чаго-н. Вася адбрыкваецца, выкручваецца, але ўстаць не можа. Рунец.
2. перан. Настойліва адмаўляцца ад чаго-н. непажаданага. [Асмалоўскі:] — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Няма чаго адбрыквацца. Возьмемся за справу, скосім і ўбяром луг, а там — і за жніво. Сіўцоў.

Паведаміць пра недакладнасьць