1. Пабудавацца нанава; аднавіць тое, што было разбурана, знішчана. Сяло Гарадзішча, дашчэнту спаленае ў часе вайны фашыстамі, цяпер адбудавалася. Гурскі. [Кастрыца:]— У нас жа ніводнай хаты не засталося, ні каровы, ні пеўня .. Ну, дзякаваць, адбудаваліся скора. Марціновіч.
2. Старанна, усё прадугледзеўшы, пабудавацца. Як папрыгажэў горад! Як адбудаваўся! Ус.
Паведаміць пра недакладнасьць