адбыцца, -будзецца; зак. Ажыццявіцца, прайсці; быць праведзеным. Закладка галоўнага корпуса электрастанцыі адбылася праз дзён тры. Чорны. Поруч.. паведамляецца, што ў суботу ў дзесяць гадзін вечара ў клубе адбудзецца прэм'ера п'есы “Васа Жалязнова”. Васілевіч.
// Здарыцца. Прыжмурыў вока Міколка, на курок націснуў. І што адбылося тут, дык і сам дзед спачатку нічога не зразумеў, бо стрэльба бахнула, як батарэя гармат. Лынькоў. Многа падзей адбылося за апошнія часы. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць