1. што. Выканаць якую-н. павіннасць, абавязак; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н. Цімох Будзік.. адбыў два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы, сядзеў як крымінальнік. Колас. Фёдар недзе ў Сібіры адбыў пакаранне за ўдзел у нейкай рэвалюцыйнай справе. Корбан.
// Выканаць што-н. фармальна, як бы з-пад прымусу. Корч не любіць, каб рабілі абы-як, абы адбыць. Мележ. А з паперай той у канторы толькі фармальнасці адбылі, па кнігах пазапісвалі: калі мясцком накіроўвае, значыць, ведае каго! Шынклер.
2. Паехаць, адправіцца куды-н. З Цэнтральнага штаба паведамілі, што партызан Уладзімір Струк пасля лячэння ў шпіталі выпісаўся і адбыў на фронт. Сабаленка.
3. што. Правесці, зрабіць, закончыць што-н. [Вадзіцель:] — Дык ты, брат, як адбудзеш усе там справы ў вашым бюро, заходзь начаваць да мяне на Пушкінскі пасёлак. Васілевіч. Як вяселле адбылі, Тады прыкмеціў, Вочы карыя былі... На цэлым свеце Прыгажэйшых не знайсці. Дзяргай.
4. Абысціся, абмежавацца чым-н. нязначным, лёгкадаступным. [Дзед Мікола:] — А небарака Васіліса, наша паварыха, зусім разгубілася: што варыць? Тут варэнікамі, пельменямі ці пловам не адбудзеш. Скрыпка. Дзякуем не адбудзеш. Прымаўка.
5. Прабыць дзе-н. пэўны тэрмін; закончыць сваё знаходжанне дзе-н. І вось ужо адбылі, адгасцявалі, збіраюцца ехаць: Пятро з сынком Валодзькам зноў — у той свой далёкі Тамбоў, а Адам з Мікіткам паедзе ў Віцебск. Ракітны.
◊ Не адбудзе, яе прыбудзе — не будзе ні выгады, ні страты.
Паведаміць пра недакладнасьць