адварот, -а, Моце, м.
1. Адагнуты і прыгладжаны (прыпасаваны) край адзення ці абутку. Махнач моўчкі адышоў да сваёй скрыні і сеў там, а Полаз на дзіва хутка падняўся, стаў тварам у твар, узяў Лемяшэвіча за адварот пінжака. Шамякін.
2. Адваротны бок чаго-н., напрыклад, кнігі, канверта, здымка і пад. Адварот паштоўкі.Собіч, не адрываючыся, сачыў, каб не асталося дзе пропускаў, бо часамі подпіс павінен быць толькі наверсе, а часамі і на адвароце. Скрыган.

Паведаміць пра недакладнасьць