адваротны, -ая, -ае.
1. Які вядзе назад; які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок. У адваротным кірунку. Адваротнае вярчэнне.Відаць, чуючы, што на ўзлессі ірвуцца снарады, людзі кінуліся ў адваротны бок, да дробнага хмызняку. Мележ.
// Які прыводзіць да зыходнага выніку. Адваротны хімічны працэс. Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.
2. Супрацьлеглы. Адваротны сэнс. Адыманне ёсць дзеянне адваротнае складанню. Лагарыфм з адваротным значэннем. Адваротная тэарэма. Адваротны дослед.
3. Супрацьлеглы знешняму, вонкаваму, левы бок прадмета. [Ніна] узяла са століка маленькае люстэрка, на адваротным баку якога быў малюнак — дзеці купаюцца ў рэчцы. Мележ.
4. у знач. наз. адваротнае, -ага, н. Палажэнне, якое з'яўляецца процілеглым дадзенаму або патрэбнаму. Доказ ад адваротнага.
Адваротная сіла закона гл. сіла. Адваротная прапарцыянальнасць гл. прапарцыянальнасць. Адваротны бок медаля гл. Бок.

Паведаміць пра недакладнасьць