адвечны, -ая, -ае. Паэт. Які заўсёды існаваў; спрадвечны. Адвечная тайна. Адвечныя балоты. □ Дзе крыўда адвечная спела, Дзе сыпала гора курганы, Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны. Купала. Думка — гэта адвечная, невычэрпная, бясконцая, як само жыццё, крыніца сілы. Дубоўка.