адвіслы, -ая, -ае. Які адвіс, апусціўся, адцягнуўся ўніз; абвіслы. Апоўдні.. [Наталя] села на адвіслую ралу стагодняга дуба, абняла рукою галіну, прыперлася плячыма да ствала і задрамала. Чорны. Дуброўскі быў яшчэ малады чалавек, вельмі паўнацелы, з гладзенькай адвіслай складкай пад падбародкам. Мележ.