адвіснуць, -не; пр. адвіс, -ла; зак. Адцягнуцца, апусціцца ўніз; звіснуць. У Стафанавіча адвісла губа, і ён ледзьве выгаварыў: — То ратуйце хлопца, лячыце яго! Чорны. Быў Аніс ужо слабы, шчокі адвіслі, а замест багатай некалі барады тырчаў рэдкі і белы пушок. Хомчанка.