адвітанне, -я, н. Абмен адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні; апошняя сустрэча перад разлукай; развітанне. І застаўшыся адна, .. [Галена] адразу зразумела, што гаварыла Бушмарава маўклівасць на адвітанні і ссунутыя бровы. Чорны. “Суліко” на адвітанне Праспявай мне, Генацвале. Купала.