адвучыць, -вучу, -вучыш, -вучыць; зак., каго-што.
1. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н. Адвучыць ад дрэннай прывычкі.Тры гады, якія пражыла Малання ў горадзе, адвучылі Кандрата бачыць у ёй сваю сялянку. Галавач. [Трахім:] — Мне яшчэ ў маладосці адзін вучоны чалавек гаварыў: “Калі ваўку не даваць мяса змалку, дык можна адвучыць яго ад драпежніцтва”. Пальчэўскі.
2. Разм. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць.

Паведаміць пра недакладнасьць