адвярнуцца, -вярнуся, -вернешся, -вернецца; зак., ад (да) каго-чаго і без дап.
1. Павярнуцца ўбок ад (да) каго-, чаго-н., павярнуць галаву. [Турцэвіч] прыгарнуў да грудзей малых і жонку, моцна іх па чарзе пацалаваў, адвярнуўся, неўзаметку змахнуў з вачэй слёзы і сказаў вазаку паганяць коней. Гурскі.
2. перан. Выказваючы сваю непрыязнасць, парваць сувязі, адносіны з кім-н. Бедны да беднага горнецца, а багаты ад каго хочаш адвернецца. Прыказка.
// Адмовіцца ад чаго-н., перастаць займацца чым-н. [Бабка:] — А вы ўсё седзіце над гэтымі кнігамі. А яны сушаць чалавека. [Лабановіч:] — А ты, бабка, пашапчы, каб я ад іх адвярнуўся. Колас. Стары айчым угаворваў .. ехаць на яго .. зямлю і займацца гаспадаркай.. Клебер адвярнуўся ад гэтай прапановы. Чорны.
3. Разм. Адлучыцца, адысціся на кароткі час. [Бабейка:] — За ім [Саўчуком] я заўсёды спакойны — куды б ні адвярнуўся з калгаса, ён усё зробіць як след. Хадкевіч.
Бог адвярнуўся ад каго гл. бог.

Паведаміць пра недакладнасьць