1. Павярнуць у другі бок. Стары Казімір спыніўся перад сынам, які сядзеў у канцы .. стала, і так доўга глядзеў на яго, што сын аж адвярнуў галаву да акна. Пестрак. Калі аднаго разу .. [Зося] ішла па вуліцы і дала “дзень добры” Грамабоісе.., дык тая толькі нос у другі бок адвярнула, плюнула і моцна скляла Зосю. Крапіва.
// перан. Адцягнуць (увагу, думку і пад.). Цяпер іншыя справы адвярнулі ўвагу ад дому, ад сям'і, што, здавалася, іначай і не павінна быць. Пестрак.
2. Варочаючы, адсунуць. Адвярнулі [браты], камень, а там нара, ды такая глыбокая — дна не відаць. Якімовіч. Кузьма падбег к барознам і рукамі адвярнуў скібы раллі, каб паказаць старую мяжу. Нікановіч.
// Паставіць на месца што-н. перавернутае, абернутае. Мужчыны дружна падхапілі каляску і адвярнулі, але, адварочваючы, выкінулі панскае сядзенне. Колас.
3. Адагнаць, накіраваць у другі бок (жывёлу). [Міхалка:] — Пачакайце, дзядзечка, я збегаю карову адвярну ад грэчкі. Чорны.
4. Адагнуць край чаго-н. Чудзін жахнуўся, умомант адвярнуў халявы і азірнуўся навокал. Карпюк. Васіль адвярнуў каўнер кажушка. Колас.
5. безас. Разм. Аб пачуцці непрыязні, агіды, да каго-, чаго-н. З таго часу і адвярнула.. [Яўхіма] ад пчол. Кулакоўскі.
◊ Нос адвярнуць — выказаць сваё незадавальненне чым-н., паставіцца да чаго-н. з пагардай, выявіць незадавальненне чым-н.
Паведаміць пра недакладнасьць