адгавор, -у, м.
1. звычайна мн. (адгаворы, -аў). Угаворы, парада не рабіць чаго-н. [Міша:] — Пасылалі б мяне туды [на будоўлю], дык я ні адной хвіліны не раздумваў бы і ніякіх адгавораў не слухаў. Хадкевіч.
2. Словы, з дапамогай якіх адмаўляюцца што-н. сказаць або зрабіць; адгаворка. Успамінаюцца словы: “Было і страшна, было і весела..” Гэта, Арцём, гучала ў цябе.. ну, проста як адгавор. Брыль.
// Словы для апраўдання. На ўсе прычыны адгаворы.

Паведаміць пра недакладнасьць