адгаворка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Спасылка на што-н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго-н. — Ды вось білет у кішэні. — сказаў .. [Гвозд], засоўваючы белую, з рудымі валаскамі, вузкую руку за борт пінжака, нібы збіраўся дастаць білет, каб Зыбін не падумаў, што гэта адна адгаворка. Мележ. Лека заўсёды магла выдумаць якую-небудзь адгаворку. Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць