адгаманіць, -маню, -моніш, -мовіць; зак. Закончыць, перастаць гаманіць. Адгамоняць, бывала, школьнікі — пачынаюць сходзіцца дзядзькі-грамадаўцы і яшчэ неграмадаўцы. Таўлай.
// перан. Прайсці, закончыцца (пра што-н. шумнае, гаманлівае). Адгрукаў гром. Адгаманіла лета На мове зор малінавых і кветак. Панчанка. Даўно прайшоў з апошнім громам лівень, адгаманіў даўно на полі жнівень. Русецкі.

Паведаміць пра недакладнасьць