адгарадзіцца, -раджуся, -родзішся, -родзіцца; зак. Адгарадзіць сябе, свае ўладанні якой-н. агароджай, заслонай, перагародкай. Прыбудоўку атынкаваў [Фёдар], выбеліў, адгарадзіўся зялёным парканам і зрабіў свой уласны выхад на вуліцу. Ракітны.
// перан. Парваць сувязь з кім-н.; адасобіцца, аддзяліцца ад каго-, чаго-н. Юрканс і ў бараку адгарадзіўся ад людзей. Броўка. [Пятру Тадаровічу] пашанцавала, і ён адгарадзіўся ад усяго свету. Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць