адгрымець, -міць; зак.
1. Перастаць грымець (пра гром). Адгрымела ноччу навальніца, Птушак пазванчэлі галасы, І пяюць на сто ладоў сініцы — Пэўна, упіліся ад расы. Панчанка. Дождж прамачыў наскрозь Лясныя нетры. Гром адгрымеў. Чуваць быў толькі звон. Свірка.
// Скончыць грымець (пра што-н. гучнае). Адгрымеў развітальны салют з вінтовак. Лынькоў.
2. перан. Прайсці, закончыцца (пра што-н. буйнае, шумнае). Адгрымела слава.Змоўклі бітвы. Развеяўся дым. Адгрымелі часы баявыя. Броўка. Вайна адгрымела. Салют Уславіў шляхі перамогі. Глебка.

Паведаміць пра недакладнасьць