адгрэбці, -грабу, -грабеш, -грабе; -грабём, -грабяце; зак., што. Грабучы, адсунуць убок. Мікіта адгроб ад варот гной, прычыніў вароты і пайшоў да стога. Галавач.