1. Незак. да аддаць (у 1-7, 9 знач.).
2. чым. Мець які-н. прысмак, пах, колер чаго-н. пабочнага. Вада аддае балотам. □ Хлеб пахне троху вугалем і аддае крыху ад яго і мазутным пахам. Лынькоў.
// перан. Разм. Нагадваць што-н., мець адценне, рысы чаго-н. іншага, сведчыць пра наяўнасць чаго-н. Аддаваць літаратуршчынай. □ Быў канец жніўня, і ночы ўжо аддавалі восенню. Шамякін. Шмат якія куткі былі тут [на Беларусі] падобны да яго [Андрэя Мішурына] роднай Смаленшчыны, і толькі смуга па адкрытых даляглядах была як бы танчэйшая і аддавала сінявасцю. Чорны.
Паведаміць пра недакладнасьць