аддалены, -ая, -ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аддаліць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца або адбываецца на вялікай адлегласці ад чаго-н.; далёкі. Тайная паліцыя пачала снаваць сваё густое павуцінне нават у самых аддаленых і глухіх беларускіх паселішчах. Паслядовіч. Аддаленая страляніна пасля ўсяго перажытага.. [жанчынам] была не такой ужо страшнай. Гурскі.
// Які даносіцца здалёк. Галасы людзей зліваліся ў суцэльны гул, падобна на аддалены шум марскога прыбою. Шамякін.
3. у знач. прым. Аддзелены вялікім прамежкам часу. Янка Купала пазбегнуў у сваім перакладзе [“Слова аб палку Ігаравым”] наўмыснай стылізацыі пад старажытнасць, што назіраецца часта ў гістарычных нашых аповесцях і раманах, якія адлюстроўваюць аддаленыя эпохі. Палітыка.
4. у знач. прым. Які не мае непасрэднай сувязі з чым-н.; мала падобны. Аддалены гібрыд. Аддаленае падабенства.

Паведаміць пра недакладнасьць