аддаліцца, -далюся, -далішся, -даліцца; зак.
1. Перамясціцца на нейкую адлегласць ад каго-, чаго-н. Вада ў Сажы выцвіла, памялела і так аддалілася ад берага, што рэдка хто з хлапчукоў даставаў яе каменьчыкам. Ракітны.
// Стаць менш чутным з прычыны вялікай адлегласці. Гром аддаліўся, толькі часамі далятае яго прыглушаны грукат з далёкага, цёмнага краю Неба. Скрыган.
2. перан. Парваць сяброўскія, блізкія адносіны з кім-н.; пачаць цурацца каго-н. Неўзабаве Антон аддаліўся ад усіх і пачалі здагадвацца, што ён перажыў нейкую няўдачу ў жыцці. Чорны.

Паведаміць пра недакладнасьць