аддаліць, -далю, -даліш, -даліць; зак., каго-што ад каго-чаго.
1. Перамясціць каго-, што-н. на большую адлегласць ад каго-, чаго-н. Аддаліць гаспадарчы двор ад жылля.
2. Перанесці, прызначыць тэрмін выканання чаго-н. на пазнейшы час; адтэрмінаваць. [Валодзю] як бы хацелася аддаліць той момант, якога ён даўно прагнуў, момант спаткання з маці. Чорны.
3. Выклікаць адчужанасць, стаць прычынай адчужанасці. Гэта нязначнае здарэнне канчаткова аддаліла іх.

Паведаміць пра недакладнасьць