1. каму. Аддаць сябе ва ўладу пераможцы; здацца. [Камісар:] — Расстраляйце мяне, Толькі ворагу я не аддамся. Глебка.
// на што. Аддаць сябе ў чыё-н. распараджэнне; даверыцца чыёй-н. уладзе. Кастусь Прыбыткаўскі аддаўся на чужую волю. Чорны. Відаць, хацеў [Андрэй] быць галавой сям'і, — разважала Марына, — ды ўбачыў, што з гэтага нічога не выходзіць. Аддаўся на маю ўладу. Так даўно трэба было зрабіць... Шахавец.
// Уступіць у палавую сувязь (пра жанчыну). Алімпа верыла Валодзю, як верыла самой сабе, і таму.. аддалася яму. Сабаленка.
2. каму-чаму. Цалкам прысвяціць сябе чаму-н. (працы, вучобе, сям'і і пад.). Нельга.. кінуць агульнае справы і аддацца пытанням прыватнага жыцця. Гартны. Коля з усім уласцівым яму захапленнем аддаўся новай рабоце. Якімовіч.
// Захапіцца чым-н., паглыбіцца ў што-н. (думкі, мары, пачуцці і пад.). Аддацца ўспамінам. □ Апетыт у Макара рос. Ён увесь аддаўся ядзе. Бядуля. Пшанічны даеў вынятыя з кішэні рэшткі сала і.. суцішыўся — аддаўся журбоце. Быкаў.
3. чым. Адазвацца, адбіцца (пра гукі). Грукат і перастук.. колаў [цягніка] разлеглым водгуллем аддаліся ў пустой каробцы вакзала. Карпаў.
// Выклікаць сабой якое-н. пачуццё; адазвацца як-н. Моцны стук над галавою аддаўся вострым болем у вушах і ў галаве. Кулакоўскі.
4. безас. Будзе аддадзена, заплачана. Некалі аддасца.
5. Перастаць злавацца, упарціцца; здацца. Ну што ж, пасля, як стары аддасца, даведаемся пра ўсе.. яго выкрунтасы. Брыль.
Паведаміць пра недакладнасьць