1. Падраздзяленне ў структуры якой-н. установы або прадпрыемства. Аддзел кадраў. Планавы аддзел. Раённы аддзел народнай асветы.
2. Адна з частак, на якія падзяляецца што-н. цэлае на аснове пэўных прыкмет. Аддзелы галаўнога мозгу.
3. Састаўная частка чаго-н. (магазіна, музея, выстаўкі), дзе знаходзяцца аднародныя прадметы. Аддзел беларускага жывапісу. Галантарэйны аддзел.
4. Раздзел у навуцы, прысвечаны пэўнаму колу пытанняў. Генетыка — аддзел біялагічнай навукі.
// Раздзел у газеце або часопісе, у якім змяшчаюцца артыкулы, аб'яднаныя тэматычна. Літаратурна-крытычны аддзел газеты.
5. Уст. Выдзелены бацькам сыну надзел зямлі. Мікодым, як большы сын, па спрадвечнай завядзёнцы пайшоў на аддзел і паставіў сабе хату не поруч з бацькавай, а ў другім канцы водруба. Сабаленка.
Паведаміць пра недакладнасьць