ад'ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; зак.
1. Едучы, аддаліцца на нейкую адлегласць. Ад'ехаць на некалькі крокаў. Ад'ехаць хат за дзесяць. Ад'ехаць ад сяла кіламетраў пяць. Далёка, ад'ехаць.
2. Паехаць куды-н., пакінуць дом (сяло, горад). Ад'ехала Вольга, і на сэрцы Андрэя зрабілася цяжка. Пестрак.
3. Разм. Перастаць шчыльна прылягаць да чаго-н., адысці. Дзверы ад'ехалі.

Паведаміць пра недакладнасьць