аджагнацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Уст. Ва ўяўленні рэлігійных людзей — жагнаючыся, адхіліць ад сябе якую-н. бяду, непрыемнасць, адагнаць нячыстую сілу; адхрысціцца. Аджагнацца ад злога духа. □ Не аджагнаўся ты [Мазыр] крыжам, не зратаваўся спарышом ні ад пакуты, ні ад слёз, якія даў няўмольны лёс! Дубоўка.