адзваніць, -званю, -звоніш, -звоніць; зак.
1. што. Адзначыць што-н. звонам; празваніць. На сцяне гадзіннік адзваніў дванаццаць. Галавач.
2. без дап. Кончыць званіць. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Чорны.
Вушы адзваніць — надакучыць просьбай, гутаркай каму-н., доўга і настойліва прасіць каго-н.

Паведаміць пра недакладнасьць