адзвінець, -ніць; зак.
1. Празвінець; перастаць звінець, заціхнуць. Яшчэ не адзвінеў званок у калідоры, а мы імчаліся з другога паверха ў раздзявалку.. Хадкевіч.
// Адгучаць, перастаць гучаць. Даўно за лесам — ціхім борам— Адзвінела песня ў жытніх хвалях. Вітка.
2. перан. Мінуць, прайсці (аб часе). Без пары адцвілі, адзвінелі гады, І цябе [Багдановіча] падкасіла нядоля. Васілёк.

Паведаміць пра недакладнасьць