адзёр, адру, м. Заразная, пераважна дзіцячая, хвароба, якая суправаджаецца высыпкай, запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай. Галена мела моцнае здароўе. Перахварэўшы ў маленстве на адзёр, яна пасля нават і не кашлянула ніколі. Чорны.