1. Які знаходзіцца, размяшчаецца адасоблена ад іншых прадметаў. Люблю сум дзічкі адзінокай, Забытай ў полі пастушкамі. Лойка. Над адзінокім ціхім стогам Дыміцца сіняя імгла. Танк.
2. Які не мае сям'і, сваякоў, блізкіх. Гэй, сустрэнь, любы, Прыгарні, любы, Мяне маладую, Бо ніхто ж мяне, Адзінокую, Не шкадуе. Глебка. Адзінокі лось пазнаў тады, Што з людзьмі карысць яму дружыць. Бялевіч.
// Які адчувае сябе чужым сярод людзей, далёкім ад іх. Пракоп адчуў сябе пабітым і адзінокім. Колас.
// Не характэрны для пэўных умоў, рэдкі. Адзінокія крокі.
3. Які праходзіць, адбываецца ва ўмовах адзіноты. Адзінокая старасць.
◊ Адзін-адзінокі гл. адзін.
Паведаміць пра недакладнасьць