адзіны, -ая, -ае.
1. Толькі адзін. Адзіны сын. Адзіная ўцеха.Сцерагчы маю краіну, Як мой скарб святы, адзіны, Паклянуся я. Колас. А быць можа —хто знае! — Гэта ты і была, Ты, адзіная ў свеце, Лёс мой, зорка мая. Гілевіч.
2. Цэлы, непадзельны; з'яднаны. Адзіная сям'я народаў.Партыя, урад наш—мы ўсе адзіны. Колас. Галоўныя героі і мноства сюжэтна нязначных персанажаў ствараюць уяўленне адзінага і адначасова вельмі шматаблічнага вобраза народа, які з'яўляецца героем “Векапомных дзён”. Дзюбайла.
3. Агульны для ўсіх, той самы, аднолькавы. Адзіныя патрабаванні. Адзіная сістэма. Адзіны арфаграфічны рэжым. Адзіны погляд. Адзінае кіраўніцтва.Для сучаснага этапа нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў характэрным з'яўляецца той факт, што ў многіх краінах склаўся або складаецца адзіны нацыянальны фронт. “Звязда”. Задача ў нас была адна, І лёс адзіны нас сасватаў. Астрэйка.

Паведаміць пра недакладнасьць