1. Выкліканыя пытаннем або зваротам словы, выказаныя вусна ці пісьмова. Даць адказ. Ухіліцца ад адказу. □ Я ў той жа дзень, мой дарагі татуля, Пішу табе свой франтавы адказ. Астрэйка.
// Расказванне вучнем урока; выклад матэрыялу на пастаўленае пытанне. Грунтоўны адказ.
2. Пачуццё, рэакцыя; водгук (у 4 знач.). Адказ жывога арганізма на раздражненне.
// Выкліканыя чым-н. дзеянні, учынкі. Калектывізацыя была адказам на многія жыццёвыя пытанні і грамадскія праблемы. Адамовіч.
3. Вынік рашэння матэматычнай задачы, прыкладу. Адказ сышоўся.
4. Тое, што і адказнасць (у 1 знач.). За зло мы ўсе адказ нясём... Колас.
Паведаміць пра недакладнасьць