1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць; які нясе адказнасць за каго-, што-н.
Адказны рэдактар. Адказны дзяжурны.
/ у знач. наз. адказны, -ага, м.; адказная, -ай, ж.
Адказны за вечар. □ І кім жа яны, і чаму ж яны Так бязлітасна перагружаны? Не адказныя, не начальнікі, А пакутнікі-сумяшчальнікі. Крапіва. Адна з.. [жанчын], самая старэйшая ўзростам, Гарпіна, была вызначана адказнай за даенне і размеркаванне малака. Галавач.
// Звязаны з разуменнем важнасці чаго-н., гатоўнасці адказваць за каго-, што-н.
Адказныя адносіны да справы.
2. Надзвычай важны, значны.
Адказная работа. Адказная задача. Адказнае даручэнне. Адказная роля. Адказная пасада.
Паведаміць пра недакладнасьць