адкалоць, -калю, -колеш, -коле; зак., каго-што.
1. Колючы, аддзяліць; адламаць, адшчапаць. Хвалі крыгу адкалолі, Вір пад крыгай забурліў. Лодку ўзяць Сымон не здолеў, Так на крызе і паплыў. А.Александровіч. [Максім] секануў другі раз на вяршок вышэй і адкалоў тоўстую трэску. Шамякін.
2. перан. Разлучыць з кім-н., аддзяліць ад каго-, чаго-н.
3. Разм. Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае, недарэчнае. Адкалоць штуку.Пры сустрэчы з Шаманскім Якуб Малашчыцкі адкалоў той жа завучаны рэверанс са словамі: “Ваша чэсць”. Дуброўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць