адкапаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.
1. Капаючы, адкрыць, дастаць з-пад чаго-н.; вызваліць засыпанае, заваленае чым-н. Пакуль адкапалі ракету, давялося папацець. Бурмакоў вырашыў перавезці яе куды-небудзь па імшару, каб часам буран не засыпаў зноў. Шыцік. Мішурын перавязаў сваю руку вышэй локця і пачаў шукаць на слых, адкуль стогне чалавек. Здаровай рукой ён яго неўзабаве адкапаў з-пад цэглы. Чорны.
// Выкапаць. Гэты клён Той вясной я знайшоў у гаі, Адкапаў там ашчадна, Прынёс. Броўка.
2. Адкідаць што-н. ад (з) чаго-н. Адкапаць снег ад ганка.
3. Разм. Выканаўшы сваю норму, кончыць капаць, капацца. Траншэю.. [Пшанічны] вырашыў не капаць, хай гэта робіць Глечык, а ён ужо адкапаў сваё. Быкаў.
// Зрабіцца непрыгодным для капання, знасіцца ад доўгага ўжывання. Гэта лапата сваё адкапала.
4. перан. Разм. Адшукаць, знайсці, здабыць што-н. забытае, малавядомае і пад. Рыгор цяпер выконваў абавязкі загадчыка і выпадкова адкапаў артыкул у “бяздоннай папцы”. Даніленка.

Паведаміць пра недакладнасьць