адкаснуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Адстаць, адчапіцца, адвязацца. [Аўгіня:] — Адкасніся ад мяне. Ідзі прэч. Колас. [Хмялеўскі:] — Ды каб я ад Халусты адкаснуўся, то чалавекам стаўбы. Чарнышэвіч. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прыказка.
◊ Адкасніся ад маёй галавы — перастань дакучаць, адчапіся.