1. Адказаць на чый-н. зварот, кліч; адазвацца, адгукнуцца. Затрашчала галлё — пранёсся водгук. Толькі пташкі адклікнуліся! Гартны.
// Падаць пра сябе вестку. Колькі ні пісалі, а ён [лётчык] не адклікнуўся. Дайліда.
// Прагучаць у адказ; адазвацца адгалоскам. Горы адклікнуліся рэхам.
2. Выявіць пэўным чынам свае адносіны да чаго-н. Горача адклікнуліся камуністы на ленінскі наказ.
// Выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму-н.
3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго-н. (пра ўспаміны, пачуцці). Чыё можа сэрца адклікнуцца песняй, Дастойнай тваёй маладосці пачэснай? Глебка. — Ой, што ты робіш! — сказала.. [дзяўчына], і ў маім сэрцы адклікнуўся яе звонкі, нейкі гуллівы голас. Марціновіч.
Паведаміць пра недакладнасьць