1. Нахільная паверхня гары, узгорка і пад.; адхон. Трыма крокамі .. [Пархвен] перайшоў схілісты адкос, лёг на зямлю і прыгледзеўся. Чорны.
// Бакавая пакатая паверхня дарожнага палатна, насыпу і пад. Берагавы адкос. □ На адкосах дарог густа цвіце блакітны падарожнік. Брыль. [Тры чалавечыя фігуры] падняліся з выемкі, успаўзлі па адкосе на палатно.. і доўга пазіралі ў той бок, дзе за тэлеграфным слупам стаяў з карабінам у руках Грышка. Чарот. Раслі масты, высокія адкосы, і рэйкі струнамі віліся ўдаль. Машара.
2. Спец. Нахільная паверхня, якая ідзе пад вуглом; старана чаго-н. (якога-н. будынка, збудавання).
Паведаміць пра недакладнасьць