адкрасці, -краду, -крадзеш, -крадзе; зак., каго-што. Украсці тое, што было забрана, адабрана. Позна ўночы вярнуўся Максім, прывёз трохі сена. Проста сказаць, адкраў у палякаў. Колас.
// Украсці. І Лявону Шулю раптам робіцца сорамна і ніякавата, што ён адкраў улоў, адкраў не ў каго-небудзь, а ў свайго пляменніка. Сачанка.