1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскруціўшыся, аддзяліцца. Вось адзін сноп .. стаў разлазіцца, аб'язджаць, пэўна перавясла было нямоцнае ці адкруцілася. Мележ.
// Адшрубавацца. Шруба адкруцілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павярнуўшыся, адкрыцца. Кран адкруціўся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв. ).Зламацца, адарвацца ад пакручвання ў розныя бакі; перакруціцца. Спелая макаўка лёгка адкруцілася.
4. Кончыць круціцца, адкружыцца. Адкруціліся пары ў вальсе.
5. Разм. Ухіліцца, вызваліцца ад чаго-н. з дапамогай выдумак, хітрыкаў; пазбегнуць ча- го-н. Пасля таго, як.. [факір] зразумеў, што адкруціцца ніяк не выпадзе, ён шмат што нам расказаў. Мікуліч.
Паведаміць пра недакладнасьць