адкруціць, -кручу, -круціш, -круціць; зак., што.
1. Круцячы ў адваротны бок, раскручваючы, аддзяліць. Адкруціць дрот ад слупа.
// Круцячы назад па разьбе, зняць; адшрубаваць. Адкруціць гайку.
2. Павярнуўшы ўбок, адкрыць. Адкруціць кран.
3. Круцячы, адарваць. Уладзік распрануўся, адкруціў з вянка цыбулі адну галоўку, набраў конаўкай вады, потым адрэзаў скібку хлеба і сеў за стол. Грамовіч.
4. Раскручваючы, разгарнуць, раскрыць. [Несцер:] — Адкруціла, разгарнула [жанчына] паперку ды як закрычыць і—у непрытомнасць. Кулакоўскі.
5. Прапрацаваць пэўны час, круцячы што-н.
Адкруціць галаву — бязлітасна пакараць; расправіцца (у сэнсе пагрозы). Адкруціць вушы — не вельмі строга пакараць, накруціўшы вушы.

Паведаміць пра недакладнасьць