адкрыццё, -я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкрыць.
2. Тое, што выяўлена, стала вядомым у выніку даследаванняў, пошукаў і пад. Навуковае адкрыццё. Найвялікшым дасягненнем навукі з'яўляецца адкрыццё атамнай энергіі.
// Тое, што неспадзявана для каго-н. устаноўлена, выяўлена, пазнана. Для Валі было адкрыццём, што Леанід піша вершы. Шахавец. І раптам зусім нечакана адкрыццё: майстар дакументаў побач — Іван Харытонавіч. Новікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць