адкукаваць, -кукую, -кукуеш, -кукуе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Кончыць, перастаць кукаваць. Сарочы лес паціху шумеў, на нешта скардзіўся, навяваючы смутак. Зязюлі тут ужо адкукавалі, адлапаталі крыллямі. Няхай.
2. перан. Разм. Адбыць нейкі час у цяжкіх умовах. [Змітрук:] — У каталажцы дзесяць дзён адкукаваў і зноў іду да таго самага чорта. Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць