адкупіцца, -куплюся, -купішся, -купіцца; зак. Заплаціўшы грошы, вызваліцца ад якой-н. залежнасці, ад якіх-н. абавязкаў; выкупіць сябе. Дзед.. мог бы адкупіцца ад паноў на вольніцу, ды, на жаль, не адкупіўся. Гарэцкі. Усцім узяў у мяне з рук пляшку, пагляд яе на сонцы і сказаў: — Дык што ты, гэтым квасам адкупіцца хочаш? Сабаленка.
/ Пра вясельны звычай, калі затрымліваюць маладых, патрабуючы выкупу.

Паведаміць пра недакладнасьць