1. Атрымаць права на што-н., заплаціўшы грошы; купіць. [Дзед:] — А пасля адкупілі ў пана лес купцы, высеклі, а бацькі нашыя зямлю адкупілі і поле зрабілі. Галавач. Вось паслы і кажуць: — Хоча цар Адкупіць тваёй жалейкі чар. Танк.
// Узяць на водкуп; заарандаваць. Адкупіць рыбалоўныя промыслы на год.
2. Разм. Купіўшы што-н., аддаць у замен чаго-н. сапсаванага, згубленага і пад. Адкупіць бібліятэцы згубленую кніжку.
Паведаміць пра недакладнасьць