адламаць, -ламлю, -ломіш, -ломіць; зак., што і чаго. Зламаўшы, аддзяліць частку ад цэлага. Васіль нахіліўся.. і адламаў галінку з вясёлымі кучаравымі коцікамі. Шамякін.
// Аддзяліць без нажа кавалак чаго-н. [Алесь] адламаў хлеба, узяў гурок і са смакам закусіў. Чарнышэвіч.
// Адбіць, адкрышыць. Адламаць кавалак пароды.

Паведаміць пра недакладнасьць