1. (звычайна са словамі “сэрца”, “ад сэрца”, “на сэрцы”). Перастаць адчувацца, знікнуць, супакоіцца; паслабіцца. (пра трывогу, хваляванне, боль і пад.). І трывога ад сэрцаў Тады адлягла, Як з ракі па канаве Вада загула. Куляшоў. Сэрца не камень, адляжа. Прыказка.
// безас. Адчуць палёгку, супакой. Ларыса супакоілася, на сэрцы ў яе адлягло. Кулакоўскі.
2. Спасці, паменшаць (пра мароз, холад). Мароз адлёг, і нават зрэдку пакапвала са стрэх. Чарнышэвіч.
/ у безас. ужыв. Пад раніцу як быццам адлягло.
Паведаміць пра недакладнасьць