адліваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Незак. да адліць (у 1—4 знач.).
2. чым. Даваць водбліск, водсвет; пералівацца колерамі. Вада дрыжала пад ветрам, адлівала ад месяца срэбрам. Чорны.
// Моцна свяціцца колерам таго матэрыялу, з якога зроблены, якім пакрыты прадмет. Яркай зелянінай адлівалі палі кукурузы. Шашкоў.
// Даваць адценне новага колеру. Шыбы вагонаў у цемры адлівалі цёмна-сіняй мутнай марской гладдзю. Барашка. Плечы і крылы.. [пеўня] адлівалі золатам, .. на нагах красаваліся шпоры. Крапіва.

Паведаміць пра недакладнасьць